Лукашэнка бярэ ў закладнікі больш людзей, чым вызваляе
3- 17.09.2025, 19:51
- 5,070
З пачатку года 170 палітвязняў «выйшлі», 283 — «зайшлі».
З 18 студзеня ў Беларусі адбылося 9 хваляў памілавання палітвязняў — усяго было вызвалена 170 чалавек, перадае «Вясна».
Зауважым, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні ўсяго вызвалілі 31 зняволены, і толькі частка з іх была асуджаная па «экстрэмісцкіх артыкулах».
За гэты час 283 чалавекі атрымалі статус палітвязня. Гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўзросту і сацыяльнага статусу, абвінавачаныя па шэрагу палітычных артыкулаў.
«Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе сведчыць пра пераход ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды. Тое, як адбываюцца многія з гэтых вызваленняў цяпер, сведчыць пра тое, што рэжым працягвае практыку дэ-факта дэпартацыі па палітычных матывах — злачынстваў супраць чалавечнасці паводле вызначэння міжнароднага крымінальнага права», — казаў у чэрвені праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.