23 снежня 2025, aўторак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ паведаміла пра вяртанне войскаў з вучэнняў «Захад-2025»

5
Мінабароны РФ паведаміла пра вяртанне войскаў з вучэнняў «Захад-2025»

Вучэнні завершыліся 16 верасня.

Расійскія войскі і падраздзяленні іншых дзяржаў прыступілі да вяртання ў пункты пастаяннай дыслакацыі пасля завяршэння стратэгічных вучэнняў «Захад-2025», паведамляе Мінабароны РФ.

Вучэнні завершыліся 16 верасня. Іх кульмінацыяй стала правядзенне манеўраў на палігоне ў Ніжагародскай вобласці. На іх прысутнічаў дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін.

У вучэннях, якія цягнуліся пяць дзён, былі задзейнічаны 41 сухапутны і марскі палігон (з іх чатыры — у Беларусі), 100 тыс. вайскоўцаў (з іх да 7 тыс. — беларускія вайскоўцы) і 10 тыс. адзінак ваеннай тэхнікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках