Belavia абвясціла 50-працэнтныя зніжкі на квіткі
5- 17.09.2025, 20:45
- 7,146
Куды можна паляцець.
Авіякампанія Belavia працягвае восеньскі распродаж квіткоў са зніжкамі да 50%. У акцыю дададзеныя новыя папулярныя накірункі.
Квіткі па спецыяльным прома-тарыфе можна набыць да 24 верасня.
Па акцыі атрымаецца паляцець з Мінска ў наступныя гарады:
у Батумі і назад – ад Br800
у Кутаісі і назад – ад Br782
у Сочы і назад – ад Br679.
Таксама дзейнічаюць зніжкі на палёты ў Маскву з розных гарадоў Беларусі:
з Мінска і назад – ад Br256
з Брэста і назад – ад Br226
з Магілёва, Гомеля і назад – ад Br205.