Складзены рэйтынг інавацыйных краін свету
3- 17.09.2025, 21:39
- 6,280
Беларусь заняла 102-е месца.
Беларусь увайшла ў рэйтынг з 139 эканомік, прадстаўленых у Глабальным інавацыйным індэксе за гэты год (ГІІ). Пра гэта сведчаць даныя агляду ААН.
ГІІ ранжыруе сусветныя эканомікі паводле іх інавацыйнага патэнцыялу.
Індэкс уключае каля 80 паказчыкаў і закліканы адлюстраваць шматмерныя аспекты інавацый.
Сёлета Беларусь займае 102-е месца па аб’ёме інавацыйных інвестыцый. Гэтая пазіцыя супадае з леташняй.
Таксама наша краіна заняла 70-е месца па аб’ёме інавацыйнай дзейнасці, што ніжэй за паказнік 2024-га.
Разам з тым у агульным рэйтынгу Беларусь апусцілася на 85-ю пазіцыю, тады як у 2020-м наша дзяржава займала 64-ю пазіцыю.
Швейцарыя захавала за сабой першае месца ў ГІІ, яна займае гэтую пазіцыю з 2011 года. За ёй ідуць Швецыя і ЗША, а Кітай апынуўся на 10-й пазіцыі ў Глабальным інавацыйным індэксе.
Астатнія краіны ў першай дзясятцы спісу, пасля ЗША і перад Кітаем, якія ідуць у парадку рэйтынгу, — Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Вялікабрытанія, Фінляндыя, Нідэрланды і Данія.