24 снежня 2025, Серада, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР Украіны стварыў падраздзяленне з прадстаўнікоў карэнных народаў РФ

10
ГУР Украіны стварыў падраздзяленне з прадстаўнікоў карэнных народаў РФ

Мэта падраздзялення — распад РФ і стварэнне незалежных нацыянальных дзяржаў на яе былой тэрыторыі.

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны і рэкрутынгавая платформа Lobby X пачалі кампаніі па пошуку кандыдатаў сярод карэнных народаў РФ для баявога падраздзялення «Номад» у складзе Міжнароднага легіёна. Пра гэта 17 верасня паведаміла ў Facebook прэс-служба ГУР.

Гаворка, у прыватнасці, пра прадстаўнікоў карэнных народаў Расіі цюркскага і мангольскага паходжання: татараў, башкіраў, калмыкаў, алтайцаў і якутаў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны.

«Імперская палітыка Масквы стагоддзямі будавалася так, каб пазбавіць іх палітычнай суб’ектнасці, асіміляваць і выкарыстоўваць у якасці «штурмавога мяса» ў бясконцых заваёўніцкіх войнах», — гаворыцца ў паведамленні ГУР.

У вайсковай разведцы распавялі, што падраздзяленне «Номад» было створана на пачатку гэтага года. Яго мэта — распад РФ і стварэнне незалежных нацыянальных дзяржаў на яе былой тэрыторыі. Яно пераважна складаецца з вайскоўцаў калмыцкага, татарскага, башкірскага і якуцкага паходжання.

«Калі вы з’яўляецеся прадстаўніком аднаго з карэнных народаў РФ і хочаце далучыцца да падраздзялення «Номад», — дасылайце сваё рэзюмэ на адну з вакансій па спасылцы https://nomad.lobbyx.army/», — заклікалі ў ГУР.

У Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны паведамлялі, што з 2022 года Расія адпраўляе на вайну ва Украіну прадстаўнікоў карэнных народаў нацыянальных рэспублік і аддаленых рэгіёнаў. Яшчэ тады рэгіёнамі-лідарамі па колькасці загінулых на тысячу насельніцтва былі Паўночная Асеція, Бурятыя, Тыва, Дагестан, Інгушэція, Чукотка і Паволжжа.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках