8 снежня 2025, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі хакеіст стаў найлепшым гульцом у КХЛ

Беларускі хакеіст стаў найлепшым гульцом у КХЛ
Іван Кульбакоў

Нашаму варатару не было роўных у першыя два тыдні сезону.

Афіцыйны сайт КХЛ прадставіў першы рэйтынг гульцоў сезону-2025/26.

Яго ўзначальвае беларускі варатар ніжагародскага «Тарпеда» Іван Кульбакоў.

Рэйтынг разлічваецца на падставе мноства статыстычных паказчыкаў. Напрыклад, для варатароў улічваецца сярэдняя колькасць адбітых кідкоў за гульню, а сярэдні паказчык прапушчаных шайбаў за матч аднімаецца ад агульнага значэння.

З пачатку сезону Іван Кульбакоў правёў у складзе ніжагародцаў чатыры з пяці матчаў.

У матчы супраць «Сочы» беларус аформіў першы ў сезоне і шосты ў кар'еры «шат-аут», гэта значыць не прапусціў ніводнай шайбы. Сустрэча завяршылася з лікам 3:0 на карысць «Тарпеда».

Зараз ніжагародцы з дзесяццю ачкамі ўзначальваюць табліцу ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках