8 снежня 2025, панядзелак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «тропікаў» у «Арктыку»: калі ў Беларусь прыйдуць першыя замаразкі і снег

5
З «тропікаў» у «Арктыку»: калі ў Беларусь прыйдуць першыя замаразкі і снег

У другой палове верасня краіну чакае рэзкі кантраст у надвор'і.

Паводле даных Белгідрамета, у пятніцу, 19 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. У паўночна-заходніх раёнах дажджы пачнуцца ўначы, а ўдзень пройдуць месцамі па краіне. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходніх напрамкаў будзе парывісты, а ўдзень месцамі нават моцны. Уначы тэмпература складзе +6…13°C, удзень — ад +15°C на поўначы да +23°C на паўднёва-захадзе.

У суботу, 20 верасня, уначы Беларусь застанецца пад уплывам фронту, што адыходзіць, а ўдзень надвор'е пачне фарміраваць цёплы антыцыклон з поўдня. Уначы будзе воблачна з праясненнямі і месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы, удзень ападкаў амаль не чакаецца. Раніцай мясцамі магчымы слабы туман. Вецер заходняй чвэрці, умераны, месцамі з парывамі. Уначы тэмпература складзе +8…15°C, а ўдзень розніца будзе прыкметнай: ад +18°C на паўночным усходзе да +26°C на паўднёва-захадзе краіны.

Як піша тэлеграм-канал «Метеовайб», у нядзелю, 21 верасня, стане яшчэ гарачэй — +22…29°C, а ў панядзелак спякота, хутчэй за ўсё, захаваецца. Сіноптыкі не выключаюць устанаўлення новых рэкордаў дзённай тэмпературы.

Але ўжо хутка сітуацыя рэзка зменіцца. На паўночны захад Еўропы зрушыцца магутны антыцыклон, і з паўночных шырот пачнуць паступаць арктычныя паветраныя масы. Пасля праходжання халоднага фронту, прыкладна да сярэдзіны наступнага тыдня, тэмпература ў рэгіёне можа істотна знізіцца — дзённыя максімумы будуць трымацца каля +10°C.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках