Украінскі дрон пашкодзіў камплекс «Сопка-2» у Варонежскай вобласці РФ
2- 18.09.2025, 11:28
- 3,354
Расійскую СПА пазбавілі «зроку».
Украінскі дрон атакаваў радыёлакацыйны камплекс «Сопка-2» у Варонежскай вобласці Расіі, які з'яўляецца важным ваенным аб'ектам расійскай арміі. Пра гэта паведаміў Telegram-канал ASTRA.
Паводле звестак ASTRA, удар па радыёлакацыйным комплексе «Сопка-2» у Варонежскай вобласці нанеслі ўвечары 16 верасня. У выніку гэтай атакі была пашкоджана антэна, што вывела камплекс з ладу.
Улады Расіі не пацвердзілі гэтую інфармацыю, хаця і прызналі, што 16 верасня дроны нанеслі ўдары па аб'ектах у Варонежскай вобласці. Губернатар вобласці Павел Гусеў заявіў, што БПЛА нібыта знішчаны.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі «Сопкі-2»
«Сопка-2» — гэта трасавы радыёлакацыйны камплекс, які актыўна выкарыстоўвае армія РФ у вайне супраць Украіны. Ён прызначаны для кантролю паветранай прасторы. Гэта даволі сучасны ваенны камплекс, бо яго выпускаюць з 2011 года.
На ўзбраенні арміі РФ комплексаў «Сопка-2» не вельмі шмат. Напрыклад, у 2014 годзе ў Расіі выпусцілі ўсяго 16 такіх ТРЛК, а ў папярэднія гады — значна менш.
Такім чынам, знішчэнне нават аднаго комплексу «Сопка-2» — гэта вялікая страта для акупацыйнай расійскай арміі.