8 снежня 2025, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чалы: Сістэма Лукашэнкі дыхае на ладан

16
Чалы: Сістэма Лукашэнкі дыхае на ладан
Сяргей Чалы

Сітуацыя — як у апошнія гады СССР.

Аналітык Сяргей Чалы у эфіры «Еўрарадыё» даў ацэнку сітуацыі ў беларускай эканоміцы:

— Перыяд, які мы цяпер назіраем, падобны да апошніх гадоў Расійскай імперыі і апошніх гадоў Савецкага Саюза. Найважнейшы фактар, па якім можна меркаваць, што сістэма дыхае на ладан, — калі асноўныя стэйкхолдары сістэмы пляваюць на будучыню і пачынаюць займацца ўласнымі справамі, — кажа Сяргей Чалы.

— Сістэма трымалася не на геніяльнасці Лукашэнкі, а на энтузіязме людзей. Узяць таго ж Калаура (былы старшыня Нацбанка — заўв.). — былі людзі, якія рабілі. Цяпер яны зразумелі, што ратаваць эканоміку ўжо няма сэнсу.

Лукашэнка заўсёды патрабаваў ад чыноўнікаў то раўнаважны курс, але без дэвальвацыі, то прыватную эканоміку, але без прыватызацыі, то справядлівыя цэны, але не так, каб іх вызначаў рынак. Для гэтага трэба вельмі шмат намаганняў. Таму людзі вырашылі проста глядзець на яго і слухаць, што ж ён скажа на гэты раз. Відаць, што Лукашэнка ад гэтага бясіцца, бо не разумее, што рабіць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках