8 снежня 2025, панядзелак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралія знізіла цану на расійскую нафту і ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту»

1
Аўстралія знізіла цану на расійскую нафту і ўвяла санкцыі супраць «ценявога флоту»

Краіна прымае гэтыя меры разам з Еўразвязам, Вялікабрытаніяй, Канадаю, Новай Зеландыяй і Японіяй.

Аўстралія вырашыла знізіць гранічную цану на расійскую нафту з 60 да 47,60 долараў за барэль. Таксама ўрад краіны ўвёў санкцыі супраць яшчэ 95 суднаў «ценявога флоту» РФ.

Пра гэта паведамляе (сайт https://www.dfat.gov.au/news/95-vessels-entities-listed-under-autonomous-sanctions-regulations-2011) урада і МЗС Аўстраліі.

«Меры па зніжэнні гранічнай цаны на нафту з 60 долараў ЗША за барэль да 47,60 долараў прывядуць да зніжэння рынкавога кошту расійскай сырой нафты і дапамогуць пазбавіць расійскую ваенную эканоміку даходаў ад нафты», — паведамілі ў міністэрстве.

Паведамляецца, што краіна прымае гэтыя меры разам з Еўразвязам, Вялікабрытаніяй, Канадаю, Новай Зеландыяй і Японіяй. Таксама яна захоўвае поўную забарону на імпарт нафты і нафтапрадуктаў з Расіі.

Акрамя таго, Аўстралія ўводзіць адрасныя санкцыі супраць яшчэ 95 суднаў расійскага «ценявога флоту». У цэлым урад краіны ўжо ўзаконіў абмежаванні супраць больш як 150 суднаў з чэрвеня 2025 года.

Ва Украіне ўжо адрэагавалі на такое рашэнне Аўстраліі. Міністр замежных спраў Андрэй Сібіга падзякаваў ураду краіны і сваёй калезе Пэні Вонг за рашучую падтрымку Украіны і захаванне міжнароднага права.

«Аўстралія дапамагае абмежаваць магчымасці Расіі фінансаваць сваю вайну і падрываць глабальны мір. Мы высока цэнім наша моцнае партнёрства з Аўстраліяй і працягваем разам адстойваць агульныя каштоўнасці», — паведаміў кіраўнік МЗС у сацсетцы Х.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках