8 снежня 2025, панядзелак, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Вызвалены сем населеных пунктаў

2
Зяленскі: Вызвалены сем населеных пунктаў
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны распавёў пра контрнаступ ЗСУ ў Данецкай вобласці.

Сілы абароны Украіны праводзяць контрнаступальную аперацыю пад Добраполлем і ў раёне Пакроўска ў Данецкай вобласці. Вызвалена 160 квадратных кіламетраў тэрыторыі, а страты РФ перавысілі тысячу чалавек.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у звароце 18 верасня.

Зяленскі прыбыў з рабочым візітам на Данецкі накірунак. Там ён адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі ваенных і паведаміў пра першыя вынікі контрнаступу ў Данецкай вобласці.

«Мы ажыццягваем цяпер адну з нашых контрнаступальных аперацый на Данецкім накірунку, у раёне Пакроўска, у раёне Добраполля. Жорсткія баі, але ўдалося нанесці расіянам адчувальныя страты», — адзначыў ён.

Паводле слоў прэзідэнта, фактычна ўкраінскія войскі сарвалі расіянам паўнацэнную наступальную аперацыю, якую яны планавалі і на правядзенне якой разлічвалі пасля таго, як «стала» расійская спроба наступу ў Сумскай вобласці.

Вызваленыя тэрыторыі і страты расіян

Паводле слоў Зяленскага, Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны генерал Аляксандр Сырскі 18 верасня даклаў пра першыя вынікі контрнаступальнай аперацыі.

«За час ад пачатку аперацыі нашы ваяры ўжо вызвалілі 160 квадратных кіламетраў, яшчэ больш за 170 квадратных кіламетраў ачышчаныя ад акупанта... Ужо сем населеных пунктаў на накірунку вызвалены, яшчэ дзевяць ачышчаныя ад расійскай прысутнасці», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

У цэлым больш за 2500 расійскіх акупантаў нейтралізавана падчас контрнаступальных дзеянняў. З іх больш за 1300 знішчана, а яшчэ сотню ўзялі ў палон, папоўніўшы такім чынам «абменны фонд». Усе групы расіян, якія заходзяць у раёны Добраполля і Пакроўска, знішчаюцца.

«Я ганаруся нашымі ваярамі, ганаруся нашымі людзьмі. Украіна ў гэтай вайне знаходзіць абарону ад кожнай расійскай падласці. Мы зрываем усе расійскія планы — планы знішчэння нашай дзяржавы. Наша абарона заўсёды актыўная», — дадаў Зяленскі. За час ад пачатку аперацыі нашы ваяры ўжо вызвалілі 160 квадратных кіламетраў, яшчэ больш за 170 квадратных кіламетраў ачышчаныя ад акупанта... Ужо сем населеных пунктаў на накірунку вызвалены, яшчэ дзевяць ачышчаныя ад расійскай прысутнасці», — паведаміў прэзідэнт.

У цэлым больш за 2500 расійскіх акупантаў нейтралізавана падчас контрнаступальных дзеянняў. З іх больш за 1300 знішчана, а яшчэ сотню ўзялі ў палон, папоўніўшы такім чынам «абменны фонд». Усе групы расіян, якія заходзяць у раёны Добраполля і Пакроўска, знішчаюцца.

«Я ганаруся нашымі ваярамі, ганаруся нашымі людзьмі. Украіна ў гэтай вайне знаходзіць абарону ад кожнай расійскай падласці. Мы зрываем усе расійскія планы — планы знішчэння нашай дзяржавы. Наша абарона заўсёды актыўная», — дадаў Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках