Трамп хоча вярнуць войскі ЗША ў Афганістан
7- 18.09.2025, 19:44
- 8,786
Паводле ягоных слоў, гэта можа стаць невялікай сенсацыяй.
Злучаныя Штаты Амерыкі спрабуюць вярнуць свае войскі на авіябазу ў Баграме (Афганістан), якую пакінулі ў 2021 годзе.
Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам.
«Мы збіраліся пакінуць Афганістан, але пакінуць яго з сілай і годнасцю. І мы збіраліся захаваць Баграм, вялікую авіябазу, адну з найбуйнейшых авіябаз у свеце. Мы аддалі яе ім проста так», — сказаў Трамп.
У той жа час ён адзначыў, што ЗША маюць намер вярнуць кантроль над гэтай авіябазай.
«Дарэчы, мы спрабуем вярнуцца туды (на авіябазу ў Баграме, — рэд.). Гэта можа быць невялікай сенсацыйнай навіною... Гэта ў гадзіне язды ад месца, дзе Кітай вырабляе сваю ядзерную зброю. Таму шмат усяго адбываецца», — дадаў прэзідэнт ЗША.