На Камчатцы абвешчана пагроза цунамі
4- 18.09.2025, 23:31
- 3,906
Зафіксаваны землятрус магнітудай 7,2.
Губернатар Камчацкага краю Уладзімір Саладоў абвясціў пагрозу цунамі пасля паведамлення пра землятрус. Паводле даных геафізічнай службы РАН, каля берагоў Камчаткі быў зафіксаваны землятрус магнітудай 7,2.
Пагроза цунамі абвешчана па ўсім усходнім узбярэжжы Камчаткі. Пасля рашэння губернатара ўсе аператыўныя службы былі пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.
Паводле даных камчацкага філіяла геафізічнай службы РАН, землятрус адбыўся а 21:58 па Мінску. Эпіцэнтр землятрусу (праекцыя ачага на паверхню) знаходзіўся за 93 км ад Петрапаўлаўска-Камчацкага.