24 снежня 2025, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп выстаўіў жорсткі ультыматум Венесуэле

20
Трамп выстаўіў жорсткі ультыматум Венесуэле

Чаго Белы дом патрабуе ад Мадуры?

У Белым доме патрабуюць ад Венесуэлы забраць назад «зняволеных і людзей з псіхіятрычных устаноў», якіх урад венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадуры нібыта адправіў у ЗША.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на паведамленне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа у яго ўласнай сацыяльнай сетцы Truth Social.

- Мы хочам, каб Венесуэла неадкладна прыняла ўсіх зняволеных і людзей з псіхіятрычных устаноў, уключаючы горшыя ў свеце бальніцы для душэўнахворых, якіх венесуэльскае «кіраўніцтва» сілай пераправіла ў Злучаныя Штаты Амерыкі, - напісаў прэзідэнт ЗША.

Пры гэтым Трамп сцвярджае, што «тысячы людзей» нібыта атрымалі «цяжкія раненні» або нават былі забітыя. Прэзідэнт ЗША абрынуўся з пагрозамі на Венесуэлу, заявіўшы пра «непараўнальную цану», якую заплоціць рэжым Мадуры, калі не пагодзіцца.

- Забярыце іх з нашай краіны проста цяпер, або цана, якую вы заплоціце, будзе непараўнальная!, - дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках