Беларус заняў рэкордную пазіцыю ў рэйтынгу наймацнейшых баксёраў свету
- 21.09.2025, 19:49
- 5,518
З 11 баёў у прафесійным боксе ў яго 11 перамог.
Беларускі баксёр Дзмітрый Асаноў зайняў рэкордную пазіцыю ў рэйтынгу найлепшых баксёраў свету (WBC).
У лёгкай вазе ён падняўся на шостае месца.
Да гэтага ў рэйтынгу беларус займаў восьмую пазіцыю.
Паляпшыць вынік удалося пасля бою, падчас якога Асаноў заваяваў адразу два паясы.
У ноч на 5 верасня паводле беларускага часу наш спартовец сустрэўся з французам алжырскага паходжання Лаідам Дуадзі у канадскім Манрэалі.
Цікава, што да вочнага супрацьстаяння за пояс WBC Continental Americas абодва байцы не прайгравалі ў прафесійнай кар'еры.
Статыстыка Асанова да бою з французам налічвала 10 перамог, у суперніка іх было 28.
Але беларускі спартовец паспяхова абараніў пояс WBC, які заваяваў у красавіку 2025 года.
Акрамя бою за ўжо наяўны тытул ураджэнец Маладзечна змог заваяваць яшчэ адзін. Лідары супрацьстаяння Асаноў – Дуадзі прэтэндавалі на вакантнае чэмпіёнства па версіі IBF Intercontinental.
Дзякуючы перамозе над францусам беларускі баксёр здолеў заваяваць адразу два тытула за ноч.