Трамп назваў імёны ўдзельнікаў здзелкі вакол TikTok
5- 21.09.2025, 20:39
- 8,916
Сярод іх — найбагацейшыя людзі ў свеце.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў імёны некаторых інвестараў, якія ўдзельнічаюць у здзелцы вакол TikTok. Сярод іх — сузаснавальнік Oracle і найбагацейшы чалавек у свеце Лэры Элісан, кіраўнік кампаніі Dell Майкл Дэл і заснавальнік медыяхолдынгу 21st Century Fox Лахлан Мэрдак.
Імёны ўдзельнікаў здзелкі Дональд Трамп назваў у інтэрв'ю Fox News. Чакаецца, што відэахостынг TikTok, які належыць кітайскай ByteDance, будзе выдзелены ў асобнае падраздзяленне пад кантролем амерыканскіх уладальнікаў.
У 2024 годзе экс-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон, які абавязвае кітайскую кампанію ByteDance прадаць TikTok. У выпадку адмовы ад заключэння здзелкі з амерыканскім бокам сацыяльнай сетцы пагражала блакіроўка на тэрыторыі ЗША. У верасні 2025-га Дональд Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін абмеркавалі здзелку, пасля чаго спадар Трамп падаўзіў адтэрміноўку блакіроўкі платформы да 16 снежня.