24 снежня 2025, Серада, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ўстанавілі сцягі ў Аляксееўцы Сумскай вобласці

1
ЗСУ ўстанавілі сцягі ў Аляксееўцы Сумскай вобласці

Відэа.

Украінскія войскі ўстанавілі сцягі ў розных кропках населенага пункта Аляксееўка ў Сумскай вобласці. Такім чынам кантроль над населеным пунктам паступова аднаўляецца.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне 225-га асобнага штурмавога батальёна.

«Пад ныццё расійскіх адміністратараў у розных кропках Аляксееўкі Сумскай вобласці з’яўляюцца ўкраінскія сцягі», — сказана ў паведамленні.

Пры гэтым расіяне ў населеным пункце спрабуюць абараняцца, але марна. Акупантаў знішчаюць, а адступіць яны не здольныя.

«Калі б расійскія салдаты ў гэтым населеным пункце маглі прачытаць, што яны — чарговыя «усіх не прыгадаеш», яны пабеглі б, як марпехі 810-й брыгады. Замест гэтага яны закапаліся па самыя вушы, без вады і ежы. Адзінае, што ім застаецца, — марыць выжыць», — дадалі ў батальёне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках