Паўмільёна папулярных павэрбанкаў рызыкуюць выбухнуць
7- 22.09.2025, 4:12
- 14,282
Гаджэты такіх мадэляў можна набыць і ў Беларусі.
Вядомы вытворца тэхнікі Anker адклікае амаль паўмільёна партатыўных павэрбанкаў пасля дзясяткаў паведамленняў пра перагрэў і ўзгаранне гаджэтаў.
Пра гэта паведамляе тэлеканал FOX 10 са спасылкай на паведамленне Камісіі ЗША па бяспецы спажывецкіх тавараў (CPSC).
Вядома, што толькі ў ЗША адкліканню падлягаюць каля 481 тыс. адзінкаў пяці розных мадэляў, вырабленых Anker Innovations у Кітаі.
Эксперты кажуць, што літый-іённыя акумулятары ўнутры прылад могуць перагравацца, ствараючы пагрозу ўзгарання і апёкаў.
Кампанія атрымала 33 паведамленні пра інцыдэнты з перагрэвам, у тым ліку выпадкі, калі павэрбанкі выбухалі. Прынамсі чатыры карыстальнікі паведамілі пра нязначныя апёкі, а адзін заявіў аб значнай маёмаснай шкодзе.
Адкліканне распаўсюджваецца на мадэлі павэрбанкаў Anker A1647, A1652, A1257, A1681 і A1689.
Спажыўцам настойліва рэкамендуецца неадкладна спыніць выкарыстанне адкліканых прылад.
Адзначым, што такія павэрбанкі прадаюцца і ў Беларусі.