Макрон: У ЕС працуюць над спыненнем закупак энергарэсурсаў у Расіі
1- 22.09.2025, 5:59
- 1,376
Прэзідэнт Францыі абмяркоўваў гэтую тэму са старшынёй Еўракамісіі.
Еўрапейскія дзяржавы прыкладаюць намаганні, каб цалкам спыніць імпарт энергарэсурсаў — газу і нафты — з Расіі, заявіў у інтэрв’ю CBS News прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.
«Мы [Францыя] скарацілі спажыванне нафты і газу больш як на 80%. І я магу вам сказаць: мы не пацярпелі больш за ўсіх як краіна, бо менш залежалі ад нафты і газу, якія паступалі з Расіі. Але нам трэба скончыць гэтую працу», — адказаў французскі лідар на заўвагу журналіста пра тое, што ў Еўропе працягваюцца закупкі расійскіх энергарэсурсаў.
Макрон дадаў, што абмяркоўваў тэму спынення закупак нафты і газу ў Расіі і са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен, якая «правяла вялікую працу са сваімі камандамі», каб спыніць закупкі энерганосьбітаў у Расіі.