«Абяцалі грошы, а кінулі ў бой»
3- 22.09.2025, 9:34
- 3,880
Акупанты скардзяцца на «мясныя штурмы» пад Пакроўскам.
Расійскія салдаты скардзяцца, што камандаванне кідае іх у «мясныя штурмы» на Пакроўскім напрамку.
Відэа апублікаваў Telegram-канал Дэсантна-штурмавых войскаў Узброеных Сіл Украіны.
У прыватнасці, расійскі салдат, родам з Іркуцка, паказаў на відэа целы сваіх таварышаў. Ён сцвярджае, што знаходзіцца пад Пакроўскам, а таксама тое, што камандаванне іх адпраўляла «на мяса».
«Гэта яшчэ адно сведчанне пагарды камандавання РФ да жыцця сваіх падначаленых. Ім абяцаюць вялікія грошы па кантракце і чалавечае стаўленне, але грошы не выплачваюць і адразу адпраўляюць у бой. Без тэхнікі, без дапамогі, без падтрымкі, у «мясны штурм», — распавялі ў ДШВ.