24 снежня 2025, Серада, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Кампартыі Кітая з візітам у Мінску

7
Прадстаўнік Кампартыі Кітая з візітам у Мінску

Лукашыстаў чакае наганяй за гібрыдныя атакі на польскую мяжу?

Прадстаўнік Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, сакратар Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны Лі Сі сустрэнецца 22 верасня ў Мінску са старшынём «Палаты прадстаўнікоў» Ігарам Сяргеенкам. Сустрэчу анансавала «дэпутацкая» прэс-служба.

Тэму перамоваў у «Палаце прадстаўнікоў» не акрэслілі.

Аналітычны цэнтр iSANS раней паведамляў, што кітайская дэлегацыя прыбыла ў Мінск 20 верасня. А кітайскае агенцтва «Сіньхуа» анансавала візіт Лі Сі ў Беларусь у другой палове верасня.

Нагадаем, 15 верасня Польшчу наведаў міністр замежных спраў Кітая Ван І. На сустрэчы з польскім калегам ён абмеркаваў, у тым ліку, закрыццё беларуска-польскай мяжы і, як вынік гэтага, транзіт, ключавы для кітайскіх тавараў.

18 верасня міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што яго краіна чакае ад Кітая дапамогі ў спыненні беларускіх правакацый на мяжы — тады мяжа будзе адкрытая.

Newsweek Polska са спасылкай на крыніцу ў польскім МЗС паведаміў, што Ван І намякнуў Сікорскаму, што кітайскія ўлады «правядуць шчырую размову з Лукашэнкам» пра гэтую сітуацыю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках