Галоўны трэнер «Нёмана» раскрытыкаваў «смотрящих» у беларускім футболе
2- 22.09.2025, 10:42
- 5,198
Ігар Кавалевіч зрабіў рэзкую заяву.
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч раскрытыкаваў «смотрящих» у беларускім футболе.
— З цяжкасцю ўяўляю, каб мы паехалі на еўракубкі, і за намі паехаў нейкі «смотрящий», хаця з намі, вядома, быў кіраўнік! Ну які «смотрящий», мы што, у турме?
Чалавек з «Лідай» не мог справіцца, яго адтуль выгналі, а ён сочыць за зборнай. Пакажыце мне бэкграўнд Шуканова, Качура, каго яны трэніравалі, каб сачыць? Яны могуць глядзець толькі тэлевізар!
— Ну, Юрый Шуканоў быў чэмпіёнам як трэнер з мінскім «Дынама» ў 2004 годзе…
— Там чэмпіёнамі сталі да яго. А далей ён каго трэніраваў?
Калі ён стаў чэмпіёнам, дык няхай далей ідзе і трэніруе! Ён прыходзіць і гаворыць пра біямеханіку, пра пешаходаў, пра што заўгодна, акрамя футболу! Трэба ж футбол паважаць! Чаму вы не клічаце Байдачнага, Румбуціса, Бараўскага?
А ў нас «смотрящие», тыя, хто нікога не трэніраваў і трэніраваць не будзе! Іх ніхто не пакліча! – сказаў Кавалевіч.