МЗС Францыі: Новы маштабны пакет санкцый ЕС супраць Расіі ўзгоднены з ЗША
- 22.09.2025, 10:51
- 1,990
19-ы пакет санкцый ЕС плануюць прыняць у найбліжэйшы час.
Еўрасаюз (ЕС) мае намер у найбліжэйшы час прыняць 19-ы пакет санкцый супраць Расіі, заявіў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Ноэль Барро. Паводле яго слоў, абмежаванні ўзгодненыя з ЗША.
«Новы маштабны пакет санкцый упершыню з моманту вяртання Дональда Трампа да ўлады ўзгоднены з ЗША», — распавёў міністр.
Пачаць узгадненне 19-га пакета плануецца 26 верасня. Еўракамісія прапануе паскорыць на год адмову ад расійскага ЗПГ, уключыць у чорны спіс яшчэ 118 танкераў, забараніць транзакцыі з «Роснефть» і «Газпром нефть».