Трамп абвясціў пра турнір UFC у Белым доме
2- 22.09.2025, 11:04
- 2,142
Канар Макгрэгар выказаў гатоўнасць выйсці ў рынг.
Байцоўскі турнір хочуць правесці на Паўднёвай лужайцы Белага дома ў 250-ю гадавіну незалежнасці Амерыкі. У актагоне могуць сустрэцца многія зоркі UFC.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп (заявіў https://ca.sports.yahoo.com/news/everything-know-ufc-white-house-042005345.html), што каля Белага дома сапраўды адбудуцца баі па змешаных адзінаборствах паводле правілаў UFC. На мерапрыемстве чакаецца каля 5 000 гасцей.
Байцоўскае шоу абяцае стаць «маштабным, вялікапышным і беспрэцэдэнтным». Турнір могуць правесці на Паўднёвай лужайцы Белага дома 4 ліпеня 2026 года, у 250-ю гадавіну незалежнасці Амерыкі.
Прэзідэнт UFC Дана Уайт мае асабістыя сувязі з Трампам і ўпэўнены, што турнір UFC у Белым доме абавязкова пройдзе паспяхова. Ініцыятыва прэзідэнта ЗША будзе ўнікальнай магчымасцю для байцоў і заўзятараў.
«Трамп вельмі ганарыцца Белым домам, ён вельмі любіць Амерыку. Ён лічыць, што Белы дом належыць амерыканскаму народу. Гэта яго прызванне. Ён хоча прыцягнуць у Белы дом больш амерыканцаў», — казаў Уайт.
Паводле яго слоў, байцы ММА будуць выходзіць на арэну са знакамітага Авальнага кабінета. Жаданне выступіць выказалі зоркі UFC Канар Макгрэгар і нядаўна завяршыў кар’еру Джон Джонс. Уайт сумняваецца ў удзеле апошняга праз скандалы, звязаныя з ім.
Макгрэгар тым часам публічна назваў сваім пажаданым супернікам Майкла Чэндлера. Апошні таксама хоча сустрэцца ў актагоне з Макгрэгарам і ўжо называе будучы бой галоўнай падзеяй турніру каля Белага дома.
Усё, што вам трэба ведаць пра мерапрыемства UFC ў Белым доме
UFC збіраецца правесці беспрэцэдэнтнае мерапрыемства на Паўднёвай лужайцы Белага дома ў 2026 годзе. Вось усё, што вам трэба ведаць.