У Беларусь прыйшоў новы штам каранавіруса
18- 22.09.2025, 19:38
- 31,484
Якія сімптомы ў Стратуса.
Новы падварыянт амікрона актыўна займае сваю нішу ў Беларусі, але не выклікае цяжкага цячэння хваробы, піша Onlíner. Інфармацыю пра гэта пацвердзіла галоўны санітарны ўрач Беларусі Святлана Нечай.
Стратус — гібрыд двух варыянтаў амікрона. Упершыню яго выявілі на пачатку года ў Паўднёва-Усходняй Азіі, а ў чэрвені выпадкі заражэння зафіксавалі ў 38 краінах свету. Цяпер вірус дабраўся і да Беларусі. Як тлумачаць спецыялісты, «Стратус» адрозніваецца высокай заразнасцю, хутка распаўсюджваецца па ўсім свеце, аднак не выклікае цяжкага цячэння захворвання ў параўнанні з папярэднімі варыянтамі.
Сімптомы Stratus, відаць, падобныя да праяў іншых варыянтаў амікрона. Да іх можна аднесці:
Боль у горле.
Кашаль.
Насмарк або закладзены нос.
Дрыжыкі, ліхаманка.
Задышка.
Страта густу або нюху.
Стомленасць.
Галаўны боль.
Млоснасць, ваніты і дыярэя.
А што наконт іншых вірусаў?
«Захваральнасць на ВРВІ ў верасні — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў за апошнія два гады. У гэтым месяцы традыцыйна адзначаецца пад’ём захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Сёлетні верасень не з’яўляецца выключэннем. Прычын для гэтага дастаткова — і фарміраванне новых калектываў у дзіцячых дашкольных установах, школах, вышэйшых і сярэдніх навучальных установах. Суайчыннікі вяртаюцца з адпачынкаў з блізкага і далёкага замежжа. Правядзенне якіх-небудзь абмежавальных мерапрыемстваў, у тым ліку ў дзіцячых арганізаваных калектывах, не патрабуецца. У аптэчнай сетцы і ва ўстановах аховы здароўя ёсць усё неабходнае для аказання медыцынскай дапамогі як у амбулаторных, так і ў стацыянарных умовах», — расказала Святлана Нечай.