24 снежня 2025, Серада, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісты не змогуць прайсці алімпійскую кваліфікацыю

5
Беларускія біятланісты не змогуць прайсці алімпійскую кваліфікацыю

IBU адмовіўся пераглядаць сваё рашэнне аб недапуску.

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) пацвердзіў, што не будзе пераглядаць сваё рашэнне аб недапуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыі на Алімпійскія гульні 2026 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.

19 верасня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заявіў, што атлеты з Беларусі і Расіі змогуць удзельнічаць у Алімпіядзе пад нейтральным статусам, калі выканаюць шэраг умоў: не звязаныя з вайсковымі структурамі, не выступаюць у камандных дысцыплінах і прайшлі антыдопінгавы кантроль.

Згодна з рэгламентам, у кваліфікацыйнай сістэме IBU не прадугледжваецца ўдзел нейтральных спартсменаў. Пры гэтым беларусы і расіяне тэарэтычна могуць разлічваць на wild card – але толькі ў выпадку аднаўлення сяброўства нацыянальных федэрацый у IBU.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках