24 снежня 2025, Серада, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска спытала юрыста, ці можна забраць з калгаснага поля кукурузу, што засталася пасля ўборкі

28
Беларуска спытала юрыста, ці можна забраць з калгаснага поля кукурузу, што засталася пасля ўборкі

Адказ вас здзівіць.

Надзея Мінько жыве ў адной з вёсак Ганцавіцкага раёна. Непадалёк ад яе дома знаходзіцца калгаснае поле, на якім улетку расла кукуруза. Нядаўна яе прыбралі, аднак невялікая частка качаноў засталася без гаспадара ляжаць на зямлі. Жанчына задалася пытаннем: ці можна забраць іх сабе? Высветлілася, што гэта дрэнная ідэя. Чаму? Пра гэта Надзея расказала у сваім TikTok.

Паводле слоў Надзеі, кукурузу, што расла каля яе дома, нядаўна прыбралі. Рабілі гэта не ўручную, а камбайнам, таму частка качаноў засталася на зямлі: тэхніка іх не захапіла. Потым поле перааралі, а разам з ім — і ўсе рэшткі.

— Ведаеце, пра што я падумала? Можна ж было б кіраўніку [гаспадаркі] даць дазвол, каб людзі збіралі гэтыя качаны на корм для сваіх жывёл. Калі што, мне асабіста не трэба. У мяне на гародзе расце свая кукуруза, і мае курачкі яе не ядуць, — падзялілася ідэяй жанчына.

Яна пацікавілася, ці будзе лічыцца крадзяжом, калі раптам камусьці захочацца сабраць згубленыя качаны. Але, паводле слоў вясковай жыхаркі, юрыст яе папярэдзіў: браць з поля кукурузу, хай нават ужо і непатрэбную, ні ў якім разе нельга. Інакш гэта будзе лічыцца дробным крадзяжом.

@metel3223 #вёска #сельскаягаспадарка #кукуруза#калгас ♬ арыгінальны гук — Alexandr Cardinal

Праўда, у відэа жанчына не зусім дакладна пазначыла, якая адказнасць пагражае за збор непатрэбных качаноў. Участковы інспектар міліцыі Глускага РАУС Ігар Сокол тлумачыў дзяржаўнаму выданню «Радзіма»: калі кошт украдзенага ў юрыдычнай асобы не перавышае 10 базавых (цяпер гэта 420 рублёў), то чалавека прыцягваюць па арт. 11.1 КаАП (дrobны крадзеж). Па ёй пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (ад 84 да 1260 рублёў), або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт. Калі ж кошт пахіленага большы, то чалавека могуць прыцягнуць па арт. 205 КК (крадзеж).

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках