Крэмль робіць стаўку на дыверсіі, сабатаж і кібератакі
4- 22.09.2025, 18:15
- 3,148
Як Пуцін спрабуе заблакаваць дапамогу Украіне зброяй.
У Пуціна было дзве знешнепалітычныя задачы на 2025 год:
Не дапусціць рэальнага ўзмацнення санкцый;
Заблакаваць дапамогу Украіне зброяй.
Першая задача больш-менш паспяхова вырашаная. ЗША санкцыі не ўводзяць, еўрапейскія маюць абмежаваны ўплыў.
Другая задача не вырашаная. Еўропа дапамагае зброяй, украінскую вытворчасць фінансуе, плюс ЗША дазволілі купляць сваю зброю для Украіны за еўрапейскія грошы.
Што выключае для Расіі дасягненне поспеху ў вайне ў разумныя тэрміны пры разумных выдатках.
Вось Пуцін і спрабуе знайсці спосабы, каб спыніць еўрапейскую дапамогу. Дыверсіі і сабатаж. Кібератакі. Дэманстратыўныя акты агрэсіі супраць Еўропы, якія (пакуль) не нясуць ваеннай пагрозы. І г.д.
Усё гэта будзе ператварацца ў заклікі спыніць падтрымку Украіны.
Разлік Пуціна — на недальнабачнасць еўрапейскіх грамадстваў і імкненне палітыкаў жыць у межах кароткіх палітычных цыклаў.
Які наступны крок Крамля пасля гіпатэтычнага спынення дапамогі?
Даволі відавочны: як мінімум — патрабаванне нейтралітэту Украіны, як максімум — прыцягненне рэсурсаў Украіны на бок Расіі.
Цяпер вайны ў ЕС няма выключна таму, што ўсе сілы РФ прыкаваныя да Украіны. Калі РФ зможа вызваліць хаця б траціну гэтых сіл, сцэнар для шэрагу краін вельмі сумны. Усе гэта разумеюць, толькі саромеюцца пра гэта казаць.
Выхад для ЕС не ў тым, каб спрабаваць зацягваць вайну і спрабаваць рыхтавацца, купляючы час коштам украінскай крыві.
Гэта не дапаможа. Толькі павялічыць верагоднасць нейтралітэту Украіны і рэзка павысіць рызыкі пераходу украінскіх рэсурсаў на бок РФ.
Выхад — у заключэнні ваеннага саюза з Украінай і дзеяннях, адэкватных ваенному часу.
Напрыклад, першым украінска-еўрапейскім крокам магла б стаць ліквідацыя «чорнай дзіркі» — «ПМР». Гэта ў агульных інтарэсах. Заадно будзе праверана — а ці сапраўды ўлады Малдовы хочуць рухацца ў Еўропу.
У прынцыпе, гэта ўсё, што датычыць 12 хвілін авіяцыі і іншых падобных інцыдэнтаў, якія дакладна будуць.
Алексей Копытько, Facebook