Нацбанк абнавіў правілы абмену валюты ў Беларусі
6- 22.09.2025, 19:18
- 19,190
Што зменіцца.
Нацбанк вырашыў скарэктаваць парадак абмену валюты. Пра гэта сведчыць абноўленая інструкцыя. Адзначаецца, што навацыі прызваныя спрасціць працэдуру і зрабіць яе больш сучаснай.
Аднак пужацца не варта, бо новыя правілы будуць датычыць выдачы фізічным асобам дакумента, які пацвярджае правядзенне валютна-абменнай аперацыі.
Іншымі словамі, ужо ў верасні кліенты банкаў змогуць выбраць: атрымаць чэк у электронным выглядзе або ўзяць звыклы папяровы чэк з адпаведнай інфармацыяй.
Акрамя таго, наваўвядзенне будзе распаўсюджвацца і на абмен валюты, які праводзіцца ў банкамаце або тэрмінале. Калі ў ім скончылася папера, то сістэма загадзя папярэдзіць пра гэта.
Важна адзначыць, што ў кожным з выпадкаў банкі будуць захоўваць інфармацыю пра ўсе праведзеныя аперацыі. Таму кліентам няма пра што перажываць. Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.