У Беларусі забаранілі салодкасці з Кітая
4- 22.09.2025, 20:05
- 3,224
У складзе ёсць кампаненты, якія могуць нашкодзіць.
У Беларусі прынялі рашэнне выняць з продажу і забараніць ўвоз тавараў некалькіх кампаній з Кітая і Расіі.
Такое рашэнне было прынята пасля праверкі Міністэрствам аховы здароўя складу прадуктаў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра салодкасці, якія папулярныя сярод дзяцей, аднак карысці ад іх не так ужо і шмат. Акрамя ўсяго іншага, у складзе ёсць кампаненты, якія могуць нашкодзіць.
У ходзе кантролю Міністэрства аховы здароўя прыняло рашэнне забараніць у Беларусі продаж і ўвоз прадукцыі кампаній GOGO INTERNATIONAL TRADING COMPANY, IVY (HK) INDUSTRY CO., LIMITED, Кітай, і ООО «Реамол», Расія.
Прычынай сталі незадэклараваныя вытворцам кансерванты, якія выявілі ў складзе: сарбінавая і бензойная кіслоты.