Мінус 400! Толькі ўдумайцеся!
2- 22.09.2025, 20:37
- 11,348
Z-канал раскрыў страты Узброеных сіл РФ на адным участку Сумшчыны.
Акупацыйная армія РФ нясе катастрафічныя і бессэнсоўныя страты на Сумскім кірунку. Толькі ў Аляксееўцы за два летнія месяцы ліквідавана каля 400 салдат 155-й брыгады марской пяхоты Узброеных сіл РФ.
Такія лічбы агучыў расійскі Z-рэсурс «Паўночны канал», звязаны з Узброенымі сіламі РФ, перадае «Дыялог».
Паводле дадзеных гэтага рэсурсу, колькасць страт толькі ў адной частцы склала сотні чалавек.
«Толькі з 155-й — мінус 400 чалавек за чэрвень — ліпень. Чатырыста… Удумайцеся ў гэтую лічбу. Усе без вестак. Эвакуацыю ніхто як след не арганізоўвае, інфармацыі для сваякоў — нуль. 155-я ўжо зваліла на іншы кірунак. Сваякі пішуць у асабістыя паведамленні камандзірам, спрабуюць хоць штосьці даведацца, але іх проста ігнаруюць і блакуюць», — напісаў канал.
Ён адзначыў, што на сёння Аляксееўка фактычна спыніла сваё існаванне ў выніку актыўных бояў.
«Рана ці позна Аляксееўку давядзецца здаць — гэта факт. Яе ўтрымліваць — стратэгічна тупа, а з маральнага пункта гледжання — злачынна перад байцамі 30-га мсп, рэшткамі марпехаў 810-й брыгады і 2-й брыгады спецназа. Але ў камандавання свае думкі з гэтай нагоды», — напісаў Z-канал.