Масквічы выдалі сакрэтную інфармацыю падчас масіраванага налёту БПЛА
4- 22.09.2025, 23:55
- 22,782
Атака ўжо прывяла да вельмі сур'ёзных для РФ наступстваў.
У панядзелак, 22 верасня, у Маскве, у самых розных раёнах горада, гучалі магутныя выбухі; паводле даных расійскіх СМІ, горад падвергнуўся атацы беспілотнікаў. Жыхары сталіцы РФ пачалі публікаваць у сацсетках кадры працы расійскай СПА.
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «КіберБорошно», у раёне сталіцы сапраўды спрацавалі комплексы СПА, у тым ліку «Панцыр-С1», якія, як адзначаюць аналітыкі, прыкрываюць тэрыторыю інавацыйнага цэнтра «Сколкава». А дзякуючы самім жа расіянам у адкрытым доступе ёсць кадры добрай якасці.
Атака ўжо прывяла да вельмі сур'ёзных для РФ наступстваў, яна выклікала сур'ёзныя збоі ў працы паветраных зносін. У найбуйнейшым аэрапорце краіны — Шарамецьева — былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на прыём і адлёт самалётаў, піша «Диалог».
Паводле інфармацыі расійскіх тэлеграм-каналаў, затрыманыя дзясяткі рэйсаў: больш за 50 самалётаў не змаглі своечасова прызямліцца, а частка адлётаў скасаваная. Некаторыя рэйсы адкладзеныя на гадзіны, а самы пазні прылёт перанесены на наступныя суткі.
Пры гэтым у сеціве таксама ёсць кадры, якія пацвярджаюць, што грамадзянскія самалёты, не маючы магчымасці прызямліцца з-за атакі БПЛА, кружаць над Масквой на экстрэмальна нізкай вышыні, літаральна над дахамі шматпавярховак. Мяркуецца, што такія меры неабходныя, каб лайнеры не трапілі ў радыус дзеяння СПА.