Францыя афіцыйна прызнала Палестыну
- 23.09.2025, 3:33
- 3,230
Фота: Chesnot/Getty Images
Макрон выступіў з заявай.
Прэзідэнт Эманюэль Макрон абвясціў, што Францыя афіцыйна прызнала Дзяржаву Палестына. Пра гэта ён заявіў на Генасамблеі ААН у панядзелак, 22 верасня, паведамляе The Guardian.
«Прыйшоў гэты час. Вось чаму, верны гістарычным абавязкам маёй краіны адносна Блізкага Ўсходу, адносна міру паміж ізраільцянамі і палестынцамі. Вось чаму я заяўляю, што сёння Францыя прызнае Дзяржаву Палестына», — сказаў Макрон.
Французскі прэзідэнт падкрэсліў, што «свет павінен зрабіць усё магчымае, каб захаваць магчымасць суіснавання двух дзяржаў — Ізраіля і Палестыны, якія будуць жыць бок аб бок у міры і бяспецы».
Паводле слоў Макрона, гэта прызнанне адкрывае шлях да мірных перамоваў.