8 снежня 2025, панядзелак, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША мужчына накіраваў лазерную указку на верталёт Трампа

2
У ЗША мужчына накіраваў лазерную указку на верталёт Трампа

Яго затрымалі.

У Вашынгтоне паліцыя затрымала мужчыну, які накіраваў лазерную указку на верталёт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Пра гэта паведамляе NBC News.

У крымінальнай скарзе, пададзенай у панядзелак, адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся ўвечары ў суботу, 20 верасня.

Афіцэр Сакрэтнай службы заўважыў на плошчы Канстытуцыі мужчыну, распранутага да пояса, які «размаўляў сам з сабой і паводзіў сябе гучна». Калі афіцэр падышоў бліжэй, зламыснік накіраваў яму ў твар чырвоны лазерны прамень, які часова яго дэзарыентаваў.

Пасля мужчына, пазней ідэнтыфікаваны як Джэйкаб Самуэль Вінклер, накіраваў лазерную указку на Marine One (верталёт прэзідэнта ЗША. — рэд.), які пралятаў нізка над так званым «Эліпсам» — адкрытай паркавай пляцоўкай на паўднёвым баку Белага дома паміж рэзідэнцыяй прэзідэнта і Манументам Джорджа Вашынгтона.

У судовых дакументах адзначаецца, што такія паводзіны стваралі рызыку часовага асляплення і дэзарыентацыі пілота, а таксама пагражалі сутыкненнем з іншымі верталётамі ў раёне манумента Вашынгтона.

Афіцэр Сакрэтнай службы затрымаў Вінклера, адабраў у яго указку і надзеў на яго наручнікі.

Пасля гэтага падазраваны стаў на калені і пачаў паўтараць фразы кшталту: «Я павінен папрасіць прабачэння ў Дональда Трампа» і «Я прашу прабачэння ў Дональда Трампа».

Следчыя таксама адзначылі, што ў зламысніка пры сабе быў нож з нерухомым лязом даўжынёй каля 7,5 сантыметраў.

Падчас далейшага допыту Вінклер «прызнаў, што накіроўваў чырвоную лазерную указку на Marine One» і не ведаў пра забарону на такія дзеянні. Падазраваны распавёў, што накіроўвае лазер на розныя рэчы, напрыклад, на дарожныя знакі.

Навядзенне лазернай указкі на лятальны апарат у ЗША лічыцца федэральным злачынствам. За такія дзеянні прадугледжваецца пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 250 тысяч долараў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках