8 снежня 2025, панядзелак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія затопіць асушаныя балоты на мяжы з Беларуссю

1
Латвія затопіць асушаныя балоты на мяжы з Беларуссю

Дзеля бяспекі.

Міністэрства абароны Латвіі паведаміла, што падтрымлівае «аднаўленне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэнне іх зноў у «балотныя экасістэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар'ерамі на ўсходняй мяжы з Расіяй і Беларуссю. Такія балоты могуць сур'ёзна ўскладніць прасоўванне бранятэхнікі і пяхоты і прымусіць іх перамяшчацца па аўтадарогах, дзе яны будуць лёгкай мішэнню.

У савецкія гады ва ўсходніх рэгіёнах Латвіі вялася актыўная здабыча гаручага торфу: ён выкарыстоўваўся і для працы электрастанцый, і для абагрэву дамоў. Пасля ўступлення Латвіі ў ЕС здабыча торфу была амаль спыненая — у рамках агульнаеўрапейскай палітыкі па скарачэнні шкодных выкідаў і пераходзе на «чыстую» энергію. Сёння ў Латвіі торф здабываюць у значна меншых аб'ёмах, чым раней, і прадаюць яго пераважна як угнаенне для садоўнікаў.

Шмат якія балоты, дзе здабывалі торф, за апошнія дзесяцігоддзі высахлі. Аднак латвійскія вайскоўцы падтрымліваюць ідэю зноў іх затапіць — у рамках падрыхтоўкі да магчымага ваеннага канфлікту з Расіяй, які яны ацэньваюць як даволі верагодны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках