8 снежня 2025, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы раскрылі таямніцу гіганцкіх цеплалюбных продкаў пінгвінаў

1
Навукоўцы раскрылі таямніцу гіганцкіх цеплалюбных продкаў пінгвінаў
Фота: Getty Images

Яны жылі ў Новай Зеландыі.

Каля 3 мільёнаў гадоў таму на тэрыторыі Новай Зеландыі жылі сваякі сучасных імператарскіх і каралеўскіх пінгвінаў. Навукоўцы выявілі скамянелы чэрап гіганцкага пінгвіна на ўзбярэжжы Таранакі. Ён аказаўся на трэць даўжэйшы за чэрап імператарскага пінгвіна, а дзюба — больш масіўная і даўжэйшая, піша The Conversation (пераклад — сайт Charter97.org).

У адрозненне ад сучасных сваякоў, гэтыя птушкі жылі ў значна цяплейшых умовах: каля 20°C у прыбярэжных водах. Аднак іх існаванне скончылася з надыходам плейстацэнавых ледавіковых перыядаў прыблізна 2,6 млн гадоў таму. Здавалася б, холад не павінен быў стаць праблемай, бо сучасныя імператарскія пінгвіны выжываюць у Антарктыдзе.

Навукоўцы мяркуюць, што прычыну знікнення варта шукаць не толькі ў клімаце. Адна з гіпотэз — напады гіганцкіх драпежных птушак — такіх, як арол Хааста і буйны ястраб Форбса, чые продкі прыбылі ў Новую Зеландыю каля 3 млн гадоў таму. Гіганцкія пінгвіны, верагодна, гняздзіліся адкрытымі калоніямі на беразе, што рабіла іх лёгкай здабычай. У той жа час драбнейшыя віды пінгвінаў ратаваліся дзякуючы схаваным месцам гнездавання і начному ладу жыцця.

Не выключаюцца і змены ў марской экасістэме, звязаныя з даступнасцю ежы. Новае даследаванне паказвае, што продкі імператарскіх і каралеўскіх пінгвінаў маглі выжываць пры значна вышэйшых тэмпературах, чым лічылася раней. Гэта адкрыццё важнае і для разумення будучыні: па меры глабальнага пацяплення арэалы марскіх відаў будуць змяняцца, а вывучэнне старажытных кліматычных эпох дапаможа прадказаць будучыя перамены.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках