8 снежня 2025, панядзелак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Усе думалі, што Расія выйграе вайну супраць Украіны за тры дні

24
Трамп: Усе думалі, што Расія выйграе вайну супраць Украіны за тры дні

Паводле ягоных слоў, зацяжная вайна «выстаўляе Расію ў дрэнным святле».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 23 верасня прызнаў, што лічыў вайну Расіі супраць Украіны самай лёгкай для ўрэгулявання праз свае добрыя адносіны з дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным. Поўнае відэа выступлення ў YouTube апублікавала DW.

«Я думаў, што адна з сямі войнаў, якія я спыню, будзе менавіта гэтай вайной. Я думаў, што гэта будзе прасцей за ўсё, бо ў мяне заўсёды былі добрыя адносіны з прэзідэнтам Пуціным. Я думаў, што зрабіць гэта будзе прасцей за ўсё. Але на вайне вы ніколі не ведаеце, што адбудзецца. Заўсёды шмат неспадзяванак і сюрпрызаў – як добрых, так і дрэнных», – адзначыў кіраўнік Белага дома.

Паводле яго, ніхто не чакаў, што расійска-украінская вайна будзе цягнуцца так доўга.

«Усе думалі, што Расія выйграе гэтую вайну за тры дні, але гэтага не адбылося. Лічылася, што гэта будзе хуткае невялікае сутыкненне. Але ўсё выйшла інакш. Гэта выстаўляе Расію ў дрэнным святле. Незалежна ад таго, што будзе далей, гэта павінна было заняць некалькі дзён, дакладна менш за тыдзень. А яны вядуць вайну ўжо тры з паловай гады і забіваюць ад 5 тыс. да 7 тыс. салдат з абодвух бакоў. Штотыдзень гіне ад 5 тыс. да 7 тыс. маладых людзей; у гарадах, дзе страляюць ракетамі і скідваюць бомбы, ахвяр менш», – адзначыў прэзідэнт ЗША.

Таксама Трамп чарговы раз падкрэсліў, што гэтай вайны не было б, калі б ён быў прэзідэнтам.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках