Джэймс Макэвой назваў найлепшую рэпліку ў гісторыі кіно
17- 24.09.2025, 17:59
- 10,518
Яе прамаўляе акцёр Джэйсан Стэйтэм.
Акцёр Джэймс Макэвой у адным з інтэрв'ю прызнаўся, што ягоная ўлюбёная кінарэпліка сказаная акцёрам Джэйсанам Стэйтэмам у фільме «Адрэналін». Паводле слоў Макэвоя, фраза «Няўжо я выглядаю так, быццам у мяне на лбе напісана «ідыёт»» стала для яго найлепшай за ўсю гісторыю кіно, паведамляе Far Out Magazine (пераклад — сайт Charter97.org).
Сам Стэйтэм даўно стаў культавай постаццю. Былы спартовец і нырэц праславіўся сваімі ролямі «жорсткіх хлопцаў» з брутальнай харызмай. Ён амаль заўсёды іграе аднаго і таго ж персанажа — суровага і бяскампраміснага героя, які не церпіць дурняў і любіць гвалт не менш, чым, напрыклад, бутэрброд з беконам. Нягледзячы на паўтаральнасць вобразаў, папулярнасць акцёра не змяншаецца.
Фільм «Адрэналін» распавядае пра Чэва Чэліёса, якога атруціў забойца. Каб выжыць і адпомсціць, герой павінен трымаць узровень адрэналіну пастаянна высокім — б'ецца з паліцыяй, уступае ў сутычкі з бандытамі і нават займаецца сэксам на публіцы.
Культавы статус стужкі зрабіў яе ўлюбёнай сярод фанатаў Стэйтэма, уключна з Макэвоем. Акцёр падкрэсліў, што менавіта гэтая сцэна і рэпліка робяць фільм незабыўным.