5 снежня 2025, Пятніца, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрытыя таямніцы артылерыі затанулага флагмана XV стагоддзя

1
Раскрытыя таямніцы артылерыі затанулага флагмана XV стагоддзя

Такімі караблямі карысталіся Хрыстафор Калумб і Вашку да Гама.

Археолагі прадставілі новыя даныя аб артылерыі на борце дацка-нарвежскага каралеўскага флагмана «Грыбсхунден» — унікальнага карабля канца Сярэднявечча, празванага «плаўучым замкам» караля Даніі Іагана, піша Interesting Engineering (пераклад — сайт Charter97.org).

Пабудаваны ў 1483–1484 гадах, «Грыбсхунден» лічыцца найбольш добра захаваным карвельным ваенным суднам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Падобныя караблі выкарыстоўвалі вялікія мараплаўцы Хрыстафор Калумб і Вашку да Гама.

Даследаванні, праведзеныя вучонымі Лундскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам прафесара Нікало Дэлл’Унта, паказалі, што карабель быў узброены як мінімум 50 дробнакалібернымі гарматамі, якія стралялі свінцовымі ядрамі з жалезным стрыжнем. Гэтыя гарматы прызначаліся для блізкага бою і знішчэння экіпажа праціўніка перад абордажам.

Навукоўцы аднавілі 11 гармат у лічбавым фармаце, выкарыстаўшы 3D-мадэлі слядоў, што засталіся ў драўляных ложаментах. Гэта дае рэдкі погляд на спалучэнне новых тэхналогій караблебудавання і артылерыі, якія забяспечылі еўрапейцам ваенную перавагу на моры.

Карабель служыў каралю Іагану каля дзесяці гадоў і затануў ля шведскага горада Роннебю ў чэрвені 1495 года. Паводле сведчанняў сучаснікаў, яго знішчылі выбух і пажар. Знойдзеныя на месцы катастрофы свінцовыя ядры пацвярджаюць версію пра дэтанацыю боепрыпасаў.

Хоць Данія і Нарвегія валодалі тэхналогіямі, параўнальнымі з Іспаніяй і Партугаліяй, у экспансію ў Амерыку яны не ўцягнуліся. Кароль быў засяроджаны на ўмацаванні ўлады ў Балтыйскім рэгіёне, а папская булла 1493 года замацавала за Іспаніяй правы на Новы Свет, што фактычна выключыла ўдзел Скандынавіі ў каланіяльных паходах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках