23 снежня 2025, aўторак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя адмовілася ад «кебабнай спрэчкі» з Германіяй

5
Турцыя адмовілася ад «кебабнай спрэчкі» з Германіяй
ілюстратыўнае фота

Анкара адклікала заяўку на прызнанне данер-кебаба сваёй стравай.

Турэцкая асацыяцыя Udofed адклікала сваю заяўку на агульнаеўрапейскае рэгуляванне данер-кебаба, такім чынам завяршыўшы доўгую спрэчку з Германіяй пра «правільны» рэцэпт стравы, піша газета Tagesschau.

«Заяўка на рэгістрацыю данера ў якасці гарантаванага традыцыйнага фірмовага прадукту адклікана 23 верасня 2025 года. Гэта аўтаматычна азначае спыненне працэсу рэгістрацыі», — пацвердзіў прадстаўнік Еўракамісіі.

Як адзначае выданне, Германія — лідар у ЕС па продажы данера. Калі б Брусель ухваліў гэтую заяўку, усе кафэ-данерныя павінны былі б прытрымлівацца пэўных правілаў — некаторыя стравы больш не маглі б называцца данерам — напрыклад, з-за фаршу і соусу.

У красавіку мінулага года Турцыя падала заяўку на абарону данер-кебаба ў адпаведнасці са статусам «гарантаваны традыцыйны фірмовы прадукт» (клас TSG, англ. — traditional specialities guaranteed). Цяпер ён уключае крыху менш за 100 прадуктаў — напрыклад, хамон серана або сыр мацарэла.

Ён прадугледжвае абсалютнае «выкананне рэцэптуры і тэхналагічнага працэсу» пры вырабе — паводле прапановы Турцыі, ялавічына павінна быць атрымана ад буйной рагатай жывёлы не маладзейшай за 16 месяцаў. Яе трэба марынаваць у пэўнай колькасці тлушчу, ёгурту або малака з даданнем цыбулі, солі і чабору, а таксама чорнага, чырвонага і белага перцу. Гатовы прадукт будзе наразацца толькі з вертэла на кавалкі таўшчынёй ад 3 да 5 мм.

Германія рашуча выступала супраць ініцыятывы Турцыі. Задавальненне патрабаванняў пагражала б 18,5 тыс. аб’ектаў грамадскага харчавання, а большасць прадаўцоў не змаглі б больш ужываць звыклую назву «данер».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках