ЗСУ «абнулілі» вельмі незвычайную пазіцыю РФ
6- 27.09.2025, 9:14
- 10,422
Уражлівы эпізод паказалі на відэа.
Сілы абароны Украіны з дапамогай беспілотніка паразілі пазіцыю акупантаў, скінуўшы супрацьтанкавую міну проста на вежу, дзе хаваліся ворагі.
На фронце зафіксаваны ўражлівы эпізод баявой працы ўкраінскіх аператараў беспілотнікаў.

Відэа было апублікавана на канале баявога падраздзялення Apachi 81-й асобнай аэрамабільнай брыгады ЗСУ. Аперацыя была праведзена з дапамогай дрона-бомбавіка.
Аператар беспілотніка трапным манеўрам накіраваў супрацьтанкавую міну ТМ-62 проста ў вежу, якую расійскія вайскоўцы выкарыстоўвалі як сховішча.
У выніку канструкцыя здэтанавала па ўсёй вышыні і абрынулася. Вайскоўцы Узброеных Сіл РФ, якія знаходзіліся ўнутры, не мелі аніводнага шанцу выжыць. Дакладныя страты праціўніка цяпер удакладняюцца.