Сікорскі: Вайна ва Украіне завершыцца, як Першая сусветная
2- 29.09.2025, 18:02
- 8,458
Адзін з бакоў вычарпае запасы для яе працягвання.
Вайна ва Украіне завершыцца так, як у свой час завяршылася Першая сусветная вайна, мяркуе міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі у інтэрв'ю CNN. Ён нагадаў, што тады баявыя дзеянні скончыліся, калі адзін з бакоў вычарпаў усе рэсурсы для працягвання вайны.
«Цяперашняя вайна, хутчэй за ўсё, скончыцца так, як Першая сусветная. Адзін або другі бок вычарпае запасы для яе працягвання», — лічыць польскі міністр.
Першая сусветная вайна завяршылася ў лістападзе 1918 года падпісаннем Камп'енскага перамір'я. Адным з ключавых фактараў паразы Цэнтральных дзяржаў (Нямецкая імперыя, Аўстра-Вугоршчына, Асманская імперыя і Балгарыя) стала поўнае знясіленне іх рэсурсаў. Германія апынулася ў сітуацыі, калі ваенныя склады апусцелі, а марская блакада краін Антанты пазбавіла краіну доступу да сыравіны і прадуктаў харчавання.