Чэхія забараніла ўезд расійскім дыпламатам, якія не маюць акрэдытацыі
4- 30.09.2025, 15:49
- 1,640
Урад краіны вырашыў абмежаваць доступ уладальнікам службовых пашпартоў РФ.
У аўторак, 30 верасня, урад Чэхіі прыняў рашэнне забараніць уезд расійскім дыпламатам і ўладальнікам службовых пашпартоў, якія не маюць нацыянальнай акрэдытацыі ад Прагі.
Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Чэхіі Ян Ліпавскі.
Ліпавскі распавёў, што менавіта ён быў ініцыятарам гэтага рашэння.
«Сёння ўрад забараніў уезд у Чэхію расійскім дыпламатам і ўладальнікам службовых пашпартоў, якія не маюць нацыянальнай акрэдытацыі ад Чэхіі. Гэта мера прымяняецца ў міжнародных аэрапортах», — напісаў ён.
Ён таксама падкрэсліў, што колькасць дыверсійных аперацый расце, і «мы не будзем рызыкаваць з-за агентаў пад дыпламатычным прыкрыццём».
«Мы падаем прыклад іншым краінам і я буду і далей дамагацца самых строгіх мер на ўзроўні ўсяго Шэнгену. Мы абаронім Чэхію», — дадаў ён.