Цэны на нафту рэзка ўпалі
- 30.09.2025, 18:24
- 4,694
Рынак адгукаецца на навіны пра планы АПЕК+ працягваць нарошчваць здабычу нафты.
Катыроўкі снежаньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE на мінімуме знізіліся на 2,15%, да $65,65 за барэль.
Да вечара падзенне запаволілася да 1,64%, катыроўкі адскочылі да $65,99 за барэль.
Рынак адгукаецца на навіны пра планы АПЕК+ працягваць нарошчваць здабычу нафты. Паводле даных крыніц Reuters, на сустрэчы ў гэтую нядзелю альянс абвесціць пра павелічэнне здабычы як мінімум на 137 тыс. барэляў у суткі. АПЕК+ таксама абмяркуе магчымасць у бліжэйшыя тры месяцы павялічыць здабычу на 500 тыс. барэляў у суткі, піша Bloomberg.