Цана на золата ўстанавіла новы рэкорд
11- 30.09.2025, 18:47
- 2,124
Да канца года цана можа дасягнуць $4 тысяч за унцыю.
Увечары 30 верасня цана на золата дасягнула новага рэкорду.
Да 18:00 па Мінску цана снежаньскага ф'ючэрса на золата на біржы Comex вырасла на $25,75 (0,67%), да $3 881 за тройскую унцыю.
Ф'ючэрс на срэбра патаннеў на 0,21%, да $46,9 за унцыю.
Выданне Financial Times са спасылкай на крыніцы пісала, што рост цаны на золата абумоўлены прытокамі ў ETF і рызыкамі шатдаўну ўрада ЗША. Аналітыкі не выключаюць, што цана на золата можа дасягнуць $4 тыс. за унцыю да канца года.