23 снежня 2025, aўторак, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сур'ёзна змяніў паўнамоцтвы Нацбанка

15
Лукашэнка сур'ёзна змяніў паўнамоцтвы Нацбанка

Падрабязнасці.

Дыктатар Беларусі ўнёс змены ў статут Нацыянальнага банка Беларусі. Змены прадугледжаныя палажэннямі указа, падпісанага 30 верасня.

У прыватнасці, дакумент заканадаўча замацаваў каардынацыйную ролю Нацбанка ў дзейнасці дзяржаўных органаў, банкаў, небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і іншых арганізацый пры выкананні ўскладзеных на фінансавы рэгулятар функцый.

Таксама скарэктаваныя паўнамоцтвы Нацбанка. Напрыклад, за ім замацоўваецца шэраг паўнамоцтваў па вызначэнні парадку адкрыцця і спынення дзейнасці філіялаў замежных рэйтынгавых агенцтваў у Беларусі. А формай працы праўлення Нацбанка ўказ вызначыў пасяджанні, канкрэтызаваўшы спосабы іх правядзення.

Таксама статут Нацбанка дапоўнілі палажэнні, якія надзялілі галоўнага фінансавага рэгулятара краіны паўнамоцтвамі, аналагічнымі да паўнамоцтваў «Савміна». Ідзе гаворка пра паўнамоцтвы ў частцы прыняцця нарматыўных прававых актаў, неабходных для рэалізацыі задач і функцый, ускладзеных на Нацбанк заканадаўчымі актамі без спецыяльнага замацавання паўнамоцтваў на прыняцце канкрэтнага акта.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках