«Ванкувер» пакінуў беларускага галкіпера ў асноўнай камандзе
- 30.09.2025, 19:21
- 1,538
Яшчэ адзін беларус адправіўся з каманды НХЛ у фарм-клуб «Ванкувера», які выступае ў АХЛ.
Як паведамляюць сацсеткі клуба НХЛ «Ванкувер Кэнакс», 18 гульцоў па выніках чарговага этапу перадсезонкі пакінулі каманду. У прыватнасці, беларускі нападаючы Даніла Клімовіч адправіўся ў «Абатсфорд», які выступае ў АХЛ, — фарм-клуб «Ванкувера».
А вось галкіпер Нікіта Талапіла застаўся ў асноўнай камандзе. Нагадаем, у мінулым сезоне 25-гадовы варотар дэбютаваў у НХЛ, правёўшы за «Кэнакс» дзве гульні.