Лукашэнка падпісаў указ аб камандзіроўках чыноўнікаў за мяжу
13- 30.09.2025, 20:06
- 10,308
Анекдатычны ўказ «накіраваны на дасягненне максімальнага эканамічнага эфекту» ад камандзіровак.
Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ, які «накіраваны на дасягненне максімальнага эканамічнага эфекту ад службовых камандзіровак за мяжу работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый», паведамілі ў прэс-службе палітыка.
Згодна з дакументам, прыярытэтным заданнем для накіраванага ў камандзіроўку за мяжу кіраўніка або яго намесніка надалей стане вырашэнне стратэгічна важных эканамічных задач, якія вызначае прэзідыум «савета міністраў». Сярод іх — задачы па нарошчванні і дыверсіфікацыі экспарту, забеспячэнні імпартазамяшчэння і энергетычнай бяспекі.
«Акрамя таго, узмоцнены кантроль за эфектыўнасцю замежных камандзіровак, павышаецца адказнасць кіраўнікоў за парушэнне патрабаванняў пры прыняцці рашэнняў аб камандзіраванні. Удакладнены таксама парадак накіравання ў камандзіроўкі і іх дакументальнага афармлення», — расказалі ў прэс-службе.