5 снежня 2025, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аргентыне знайшлі выкрадзеную нацыстамі італьянскую карціну

6
У Аргентыне знайшлі выкрадзеную нацыстамі італьянскую карціну

«Партрэт дамы» пэндзля Джузэпэ Гісландзі знік 80 гадоў таму.

У Аргентыне выявілі рэдкі партрэт XVIII стагоддзя, выкрадзены нацыстамі падчас Другой сусветнай вайны. Карціна «Партрэт дамы» пэндзля італьянскага мастака Джузэпэ Гісландзі была заўважаная на фатаздымку ў аб'яве пра продаж дома ў Мар-дэль-Плаце, піша DW (пераклад — сайт Charter97.org).

Эксперт у галіне мастацтва Арыэль Басано паведаміў, што палатно 1710 года знаходзіцца «ў добрым стане, улічваючы ягоны ўзрост» і цяпер захоўваецца ў спецыяльнай камеры. Яго кошт ацэньваецца прыкладна ў $50 тысяч.

Першапачаткова карціна належала галандскаму яўрэйскаму калекцыянеру Жаку Гудстікеру, які загінуў у 1940 годзе падчас спробы ўцёкаў з Амстэрдама. Пасля яго смерці нацысты разрабавалі калекцыю, а партрэт прадалі Герману Герынгу. След карціны губляецца ў 1945 годзе.

Твор зноў усплыў толькі мінулага месяца, калі галандскія журналісты, якія даследавалі жыццё нацысцкага юрыста Фрыдрыха Кадгіена, заўважылі яе на здымку інтэр'еру. Кадгіен, адказны за канфіскацыю яўрэйскай маёмасці і былы дарадца Герынга, перабраўся ў Аргентыну ў 1949 годзе і жыў там да смерці ў 1978-м.

Фатаграфія хутка знікла з сеціва, але да таго трапіла ў выданне Algemeen Dagblad. Паліцыя правяла вобшукі ў дамах дачок Кадгіена. У выніку карціну перададзiлi ўладам, а Патрыцыя Кадгіен і яе муж апынуліся пад хатнім арыштам па абвінавачаннях у ўтойванні і перашкоджанні расследаванню.

«Менавіта журналісты і актывісты падштурхнулі нас да расследавання», — заявіў федэральны пракурор Даніэль Адлер.

Карціну, выкрадзеную больш за 80 гадоў таму, цяпер вярнулі ў культурную спадчыну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках