Мінскі банк выдаў кліентцы долары, якія сам бы не прыняў
10- 5.09.2025, 20:18
- 16,150
Сітуацыя выклікала спрэчкі ў Сеціве.
Беларуска распавяла, што пры зняцці загадзя заказанай сумы долараў ЗША ў аддзяленні «Альфа-Банка» на вуліцы Сурганава, 43 касірка папярэдзіла: купюры зношаныя і з дэфектамі, і ў іншых банках іх могуць не прыняць, піша Telegram-канал «Хартыя-97%».
Паводле слоў кліенткі, сама супрацоўніца прызналася, што такія грошы яна б не ўзяла.
У каментарыях людзі абураюцца: калі банкі не прымаюць зношаныя купюры і старанна правяраюць іх якасць, дык чаму менавіта такія долары выдаюць кліентам.